саманадзе́йнасць, ‑і,
Уласцівасць саманадзейнага.
саманадзе́йнасць, ‑і,
Уласцівасць саманадзейнага.
саманадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, у сваіх сілах і здольнасцях.
саманазіра́нне, ‑я,
Назіранне за самім сабой, за станам свайго здароўя, за думкамі, пачуццямі і пад.
саманакла́д, ‑а,
Апарат для аўтаматычнай падачы лістоў паперы ў друкарскую машыну.
саманакла́дчык, ‑а,
Тое, што і саманаклад.
саманала́дка, ‑і,
Аўтаматычная наладка механізма, сістэмы механізмаў.
саманала́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, характарыстыкі якога змяняюцца аўтаматычна з мэтай падтрымання зададзенага рэжыму.
саманарыхто́ўка, ‑і,
Нарыхтоўка чаго‑н. (паліва, сыравіны і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі.
саманарыхто́ўшчык, ‑а,
Асоба, арганізацыя, якая праводзіць саманарыхтоўку.
саманастро́йвальны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: саманастройвальнае ўстройства, саманастройвальная машына, саманастройвальная сістэма — устройства (машына, сістэма), характарыстыкі якіх змяняюцца ў выніку знешніх уздзеянняў з мэтай падтрымання зададзенага рэжыму.