Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адве́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адвейваць.

адве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвеяць.

адве́ку, прысл.

З даўніх часоў; спрадвеку. [Сарока:] — Адвеку на гэтай гары лісы вядуцца, ды якія ж пушыстыя. Шарахоўскі.

адвенты́зм, ‑у, м.

Рэлігійнае вучэнне хрысціянскай (пратэстанцкай) секты, якое прапаведуе «другое прышэсце Хрыста» і ўстанаўленне «тысячагадовага царства божага» на зямлі.

[Лац. adventus — прышэсце.]

адвенты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік адвентызму.

адвенты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да адвентыст.

адве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвярнуць.

адве́с, ‑а, м.

Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы, зашчаміў яго канец у калоду. Ракітны.

адве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

Адкрыць што‑н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што‑н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж знадворку зашумеў мацней. Чорны.

•••

Адвесіць губы — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

адвеслава́цца, ‑вяслуюся, ‑вяслуешся, ‑вяслуецца; зак.

Тое, што і адвеславаць.