Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адпяча́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпячатаць.

адпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. адпёк, ‑пякла, ‑пякло; зак., што.

Пратрымаўшы даўжэй, чым трэба ў печы, перапячы. Адпячы хлеб.

адпячы́ся, ‑пячэцца; ‑пякуцца; зак.

Прабыўшы залішне доўга ў печы, перапячыся. Хлеб адпёкся.