Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ад’юнкту́ра, ‑ы, ж.

Аспірантура вышэйшых ваенных навучальных устаноў.

ад’ю́нкцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ад’юнкта, уласцівы ад’юнктам.

ад’юта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Афіцэр, прызначаны для выканання даручэнняў военачальніка або абавязкаў штабной службы. У хату ўвайшоў Міша Глінскі, ад’ютант камандзіра. Кулакоўскі.

[Ад лац. adjutans, adjutantis — памочнік.]

ад’юта́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ад’ютанта, уласцівы ад’ютантам.

ад’яда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ад’есціся.

2. Зал. да ад’ядаць.

ад’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ад’есці.

•••

Сэрца ад’ядаць — непакоіць сваімі паводзінамі, учынкамі.

ад’язджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да ад’ехацца.

ад’язджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ад’ехаць.

ад’язны́, ‑ая, ‑ое.

Звязаны з ад’ездам. Старшыня Мінскага ваенсавета Станіслаў Берсан усё часцей і часцей падпісваў ад’язныя дакументы таварышам. Мехаў.