Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адшчы́пнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшчыпнуць.

адшчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.

адшчэ́п, ‑а, м.

Кавалак, адшчапаны ад чаго‑н. Адшчэп каменя. Дошка з адшчэпам.

адшчэ́пак, ‑пка, м.

Тое, што і адшчэп. Салдат прыўстаў на наскі, узнімаючы ўгору тоненькі адшчэпак дрэва, на якім трапятала нябачная кропля агню. Самуйлёнак.

адшчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшчапіць.

адшчэ́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адшчапіцца.

2. Зал. да адшчэпліваць.

адшчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшчапіць.

адшыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да адшываць.

адшыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшыць.

адшы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшыць.