адвалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.
1. што. Адвярнуць што‑н. цяжкае ад чаго‑н., што было прывалена ім ці перашкаджала чаму‑н. Адваліць каменную глыбу. // Зняць заваду ў дзвярах, варотах. Прытрымліваючы рукою крысы кажуха, да брамы падышоў гаспадар, не спяшаючыся адваліў завалу і адчыніў веснічкі. Пальчэўскі.
2. што. Аддзяліць, выдзеліць, адрэзаць каму‑н. значную частку чаго‑н. Адваліць лусту хлеба. / у іран. ужыв. Выхапіў.. [начальнік] з рук Паранькі паперы і, як бы для адчэпнага, піша — выдаць два рулоны. Во, колькі адваліў! Ракітны.
3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець (пра судна, самалёт і пад.). Параход плаўна адваліў ад прыстані. Даніленка. Нарэшце пікіроўшчыкі адвалілі. Я думаў, што на палянцы сапраўды не асталося нічога жывога. Сабаленка. // Адысці, паменшаць колькасна, разысціся. У паўзе, калі пакупнікі адвалілі, Аксана разгарнула ілюстраваны часопіс. Шамякін.
адва́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. адвальваць — адваліць (у 1 знач.).
адва́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адваліцца (у 1, 2 знач.).
2. Зал. да адвальваць.
адва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адваліць.
адва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да адвалу. Адвальная паверхня плуга.
адваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Праваляўшыся пэўны час, скончыць валяцца. [Клёст:] — Я толькі з рамонту. Амаль тры месяцы адваляўся. Шашкоў.
адвандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Кончыць вандравання. Цэлае лета адвандраваў.
2. Пакінуць ранейшае вандровішча. Атары адвандравалі ў горы.
адва́р, ‑у, м.
Вадкасць з наварам таго, што ў ёй варылася. Рысавы адвар. Адвар з фруктаў.
адваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., што.
Паводле ўяўленняў забабонных людзей — варажбой зняць чары з каго‑н. / у перан. ужыв. Яны [ударныя брыгады] хутка прыдуць, Вогнішчы разложаць, Да канца балота З багны адварожаць. Купала.
адва́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адварыць.
2. у знач. прым. Звараны, вараны. Стары моўчкі.. паставіў.. чыгун з халоднаю адваранаю бульбаю. Чорны.