Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адшпі́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адшпільваць — адшпіліць.

адшпі́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адшпіліцца.

2. Быць прышпільным. Капюшон плашча адшпільваецца.

адшпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшпіліць.

адшпіля́цца, ‑яецца; незак.

Тое, што і адшпільвацца.

адшпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Тое, што і адшпільваць.

адшпунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшпунтаваць.

адшпунтава́цца, ‑туецца; зак.

Стаіць адшпунтаваным.

адшпунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Вырваць, выбіць шпунт; адкрыць. Адшпунтаваць бочку з півам.

адшпунто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адшпунтоўваць — адшпунтаваць.

адшпунто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адшпунтавацца.

2. Зал. да адшпунтоўваць.