Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адчэ́пнае, ‑ага, н.

Тое, што даецца каму‑н., робіцца для каго‑н. і пад., каб адчапіўся. [Ірына] пайшла. Сабрала вузялок. Узяла кошык яек — для адводу вачэй, на адчэпнае. Лынькоў. [Ціток:] — Ай, пане Гантман, дзе нашае з вамі не прападала... Дайце вы ўжо хлопцам адчэпнага. Лобан.

адчэ́пшчык, ‑а, м.

Рабочы, які робіць адчэпку.

адчэ́пшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да адчэпшчык.

адчэ́рпаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адчэрпаць.

адчэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Чэрпаючы, узяць, адабраць частку чаго‑н. вадкага, сыпучага і пад.

адчэ́рпвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адчэрпваць.

адчэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адчэрпаць, адчэрпнуць.

адчэ́рпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., чаго.

Аднакр. да адчэрпаць.

адчэ́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адчарціць.

адчэ́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адчэрчваць.