Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адсеяцца.

2. Зал. да адсяваць.

адсява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адсеяць.

адсяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адсесці.

адсядзе́цца, ‑сяджуся, ‑сядзішся, ‑сядзіцца; ‑сядзімся, ‑седзіцеся; зак.

Тое, што і адсе́дзецца.

адсядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; ‑сядзім, ‑седзіце; зак.

Тое, што і адсе́дзець.

адсяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адсякаць — адсячы (у 1, 2 знач.).

адсяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адсячыся, адсекчыся.

2. Зал. да адсякаць.

адсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.

2. Аддзяляць чым‑н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго‑н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска. Пташнікаў. // Спец. Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.

3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі. Брыль.

4. Незак. да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).

адсялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.

Аддзяліцца, пасяліўшыся на новым месцы.

адсялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., каго.

Аддзяліць, пасяліўшы на новае месца.