адпу́дзіць, ‑пуджу, ‑пудзіш, ‑пудзіць; зак., каго.
1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу. Ваданосаў.
2. перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну. Лобан.
адпужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Пужаючы, прымусіць адмовіцца ад якіх‑н. дзеянняў, намераў; пужаючы, прагнаць. [Косця:] — Каля палянкі, на галінках нізкіх елачак, я знарок клаў забітых вужоў, каб адпужаць пастухоў. Карпюк.
адпу́жвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адпужваць.
адпу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпужаць.
адпуска́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. адпускаць — адпусціць (у 1–5 знач.).
адпуска́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпусціцца.
2. Зал. да адпускаць.
адпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпусціць.
адпускна́я, ‑ой (‑ое), ж.
Дакумент аб водпуску. Праверыць адпускную. // Дакумент, паводле якога за паншчынай прыгонны адпускаўся на волю; вольная. Атрымаць адпускную.
адпускні́к, ‑а, м.
Той, хто ідзе ў адпачынак, знаходзіцца ў водпуску. — Куды зямляк? — Ды от.. у водпуск, на пабыўку пасля шпіталю .. Адпускнік раптам як успомніў што. Ён вельмі ажывіўся, нецярпліва стаў наглядаць на дарогу, на бярозы. Чорны.