Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адвакату́ра, ‑ы, ж.

Тое, што і адвакацтва. У свой час.. [прамоўца] скончыў Сарбонскі універсітэт, займаўся адвакатурай. Лынькоў.

адвака́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да адваката, адвакацтва. Адвакацкая дзейнасць. Адвакацкая практыка. □ Адвакацкі кабінет быў прасторны. У ім стаяла некалькі шафаў з кнігамі, галоўным чынам па адвакацкай спецыяльнасці. Колас.

адвака́цтва, ‑а, н.

Дзейнасць адваката. У часе выхаду гэтых кніжак [«Дудка беларуская» і «Смык беларускі»] Францішак Багушэвіч стала жыў ужо ў Вільні, дзе займаўся адвакацтвам. Клімковіч.

адва́л, ‑а, м.

1. Частка плуга, акучніка, якая адразае скібу зямлі і пераварочвае яе; тое, што і паліца (у 2 знач.). Плуг падразае мяжу і адвалам павольна кладзе яе на бок. Галавач.

2. Перавернутая скіба зямлі.

3. Спец. Насып з пустых парод на горных распрацоўках.

адвалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адвалачыся.

2. Зал. да адвалакаць.

адвалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвалачы.

адвалачы́, ‑валаку, ‑валачэш, ‑валачэ; ‑валачом, ‑валачаце; пр. адвалок, ‑валакла, ‑валакло; зак., каго-што.

Адцягнуць, перанесці што‑н. на іншае месца, убок ад чаго‑н.

адвалачы́ся, ‑валакуся, ‑валачэшся, ‑валачэцца; ‑валачомся, ‑валачацеся, ‑валакуцца; зак.

Разм. груб. Пераадольваючы цяжкасці пакуты, адысці.

адва́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адваліць.

адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Мележ. // перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго. Чарнышэвіч.

2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы. Шахавец.

3. Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе. Сабаленка.

4. перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок. Дуброўскі. Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.

•••

Рукі адваліліся гл. рука.

Рукі не адваляцца гл. рука.