Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адфільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Ачысціць, прапусціўшы праз фільтр. Адфільтраваць ваду.

2. Аддзяліць фільтраваннем. Адфільтраваць прымесі.

адфільтро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адфільтроўваць.

адфільтро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адфільтраваць.

адфрэзерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Апрацаваць фразай, фрэзерам.

адфрэзеро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адфрэзероўваць.

адфрэзеро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адфрэзераваць.

адфутбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. груб. Адаслаць у другое месца, да другой асобы, адмовіўшыся вырашыць, зрабіць што‑н.

адфы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. З шумам выдыхнуць паветра праз нос, рот. З вады вылез Рахуба. Вылез, адфыркаўся і падаўся да сваёй машыны. Васілёнак.

адфы́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адфыркацца.

адфы́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Аднакр. да адфырквацца.