адутлава́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адутлаватага.
адутлава́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і азызлы (у 1 знач.). Твар у астравіцяніна быў круглы, з адутлаватымі шчокамі. Беразняк.
адухаві́ць, ‑хаўлю, ‑хавіш, ‑хавіць; зак., каго-што.
Прыпісаць жывёле, рэчы, з’яве рэчаіснасці найвышэйшыя духоўныя здольнасці. // Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць.
адухаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адухаўляць — адухавіць.
адухаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да адухаўляць.
адухаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адухавіць.
адухо́ўленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адухоўленага.
адухо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адухавіць.
2. у знач. прым. Які выяўляе актыўную работу думкі, хараство, высакароднасць душы. Адухоўлены твар. □ [Паўлюк] любіў выступаць перад людзьмі, асабліва перад моладдзю. Калі выходзіў на сцэну, увесь быў адухоўлены, узрушаны. Сабаленка.
адушаві́ць, ‑шаўлю, ‑шавіш, ‑шавіць; зак., што.
Надзяліць уласцівасцямі жывых істот.
адушаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адушаўляць — адушавіць.