Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адтэрмінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адтэрмінаваць.

адтэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Перанесці выкананне чаго‑н. на пазнейшы тэрмін. Адтэрмінаваць плацяжы. // Прадоўжыць тэрмін годнасці чаго‑н. Адтэрмінаваць пропуск.

адтэрміно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адтэрміноўваць.

адтэрміно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адтэрмінаваць.

адтэрміно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтэрміноўваць — адтэрмінаваць.

адубе́ласць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць адубелага.

адубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які адубеў, акалеў; змёрзлы. Уначы ад марозу лопаліся бярвенні ў сценах, а неяк раніцай Сяргейка знайшоў у сенцах двух адубелых вераб’ёў. Хомчанка. // Які стаў нягнуткі ад холаду; скарчанелы. Здавалася, што адубелыя рукі не вытрымаюць, міна паляціць уніз. Новікаў.

2. Цвёрды, каляны ад вады, холаду. Галіна адварочвалася, пазірала ў самы куток машыны, дзе, уваткнуты між рамай і брызентам, калыхаўся адубелы ад вады зялёны плашч-накідка. Пташнікаў.

адубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Вельмі змерзнуць, застыць ад холаду; скарчанець. Стары Няміра адубеў, стоячы на скавышы. Чорны.

2. Стаць нягнуткім, непаслухмяным; страціць адчувальнасць, здольнасць рухацца; агрубець. [Дар’я:] А чаму.. [рукі] граблямі сталі? Чаму яны адубелі? Ад бульбы, што кожны дзень чышчу. Ад бялізны, што мыю? Губарэвіч. // Ахалодаць, адзеравянець (пра нябожчыка). [Юзэфа:] — Спіць [Акцызнік]. Як з ног зваліўся. Не дабудзішся, не даклічашся... Што калода. Можа ўжо і адубеў дагэтуль. Пташнікаў.

адубяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адубелы. Адубянелы ад марозу Выцягваў Саўка з тайніка Сабе й Лявону папяросу. Гаўрусёў.

адубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і адубець. [Прыборны:] — Дадумаўся, ліха на цябе, у лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне. Шамякін. Васіль Ціханавіч.. стаяў.. і думаў, як адважыцца сказаць пра смерць Дзяніса. Гэта трэба зрабіць сёння — для гэтага ж ён і прыйшоў сюды, але адчуваў, што язык нібы адубянеў. Сіўцоў.