Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адпраўні́к, ‑а, м.

Тое, што і адпраўшчык. Адпраўнік тэлеграмы.

адпраўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, з якога адпраўляюць каго‑, што‑н., адкуль адмаўляюцца. Адпраўны пункт.

2. перан. Такі, з якога выходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма грамадзянскай вайны паслужыла [Чорнаму] толькі фонам і як бы адпраўным пунктам для выхаду ў сённяшні дзень. Лужанін.

адпра́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто адпраўляе што‑н. з аднаго месца ў другое. Адпраўшчык кантэйнера. Адпраўшчык бандэролі.

адпра́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да адпраўшчык.

адпрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпрацаваць.

2. у знач. прым. Які пабыў у рабоце і стаў непрыдатным. Адпрацаваная пара.

адпрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.

Скончыць працу. Там дзень, там два-тры, там за паўднёўку ўправіцца [Лейба Яхніч], з кажуха кажушок зробіць, з буркі світку. Адпрацуецца і пайшоў у другую вёску. Чарнышэвіч. // Стаць непрыдатным да працы.

адпрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. Разлічыцца за даўгі, атрыманыя грошы і пад. сваёй працай; адрабіць. Тады Бай-Цзы злітаваўся і згадзіўся, каб яму гэтыя грошы адпрацавалі. Маўр.

2. Скончыць, перастаць працаваць. Васіль быў хіба задаволены тым, што адпрацаваў, што сёння больш рабіць не трэба. Мележ. // Перастаць працаваць, стаўшы непрыгодным для працы. [Вейс] ужо адпрацаваў сваё і выйшаў на пенсію. Арабей. // Знасіцца ад працяглага выкарыстання (пра машыны і пад.).

3. Папрацаваць нейкі час. Адпрацавалі [камсамольцы] па чатыры дні ў лесе і першыя аддалі свой заробак на ўзнос. Пальчэўскі.

4. Дамагчыся майстэрскага выканання. Адпрацаваць гімнастычную праграму.

адпрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адпрацоўваць.

адпрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпрацаваць.

адпрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. адпрацоўваць — адпрацаваць (у 1, 4 знач.).