адха́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адхаркаць.
адха́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Харкнуўшы, сплюнуць макроту.
2. Аддзяліцца пры харканні.
адха́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Харкнуўшы, сплюнуць макроту. Слухаючы, што яму гавораць, пан Вільчыцкі гучна адхаркнуў і плюнуў зверху міма мужыка. Брыль.
адхаце́цца, ‑хочацца; безас. зак., з інф.
Разм. Перастаць хацецца; перахацецца; расхацецца. — О-о, то выдатна! — карыя вочкі згаслі, і чалавеку, мусіць, адхацелася гаварыць. Карпюк.
адхаце́ць, ‑хачу, ‑хочаш, ‑хоча; зак., з інф.
Разм. Пакінуць хацець, страціць ахвоту рабіць што‑н.; перахацець; расхацець.
адха́яны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адхаяць.
адха́яцца, ‑аецца; зак.
Разм. Выбавіцца з хваробы; ачуняць, акрыяць. Дык цяпер раптам страшна стала дзядзьку Паўлу; зноў тая немач вярнулася, ад якой ледзьве адхаяўся! Чорны.
адха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі. Брыль.
2. Ачысціць, адмыць, агледзець.
адхварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Перахварэць на што‑н., пахварэць які‑н. час. Адхварэў на грып. Адхварэла два месяцы.
адхваста́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адхвастаць.