адсапці́ся, ‑сапуся, ‑сапешся, ‑сапецца; зак.
Перастаць цяжка дыхаць, сапці; аддыхацца. Нарэшце, кавалак паслухмяна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся. Крапіва. Віцька Свіст вылаяўся, пастаяў, адсопся і зноў пачаў капаць. Быкаў.
адсарбе́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Цела з развітай паверхняй, якая добра паглынае (адсарбіруе) рэчывы з газаў і раствораў.
[Лац. ad — пры, да, sorbens (sorbentis) — які глытае.]
адсарбі́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да адсарбіраваць.
адсарбі́раваць, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.
Спец. Правесці (праводзіць) адсорбцыю.
адсартава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адсартаваць.
адсартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Сартуючы, адабраць. Адсартаваць насенне. Адсартаваць збожжа.
адсарто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адсартоўваць.
адсарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адсартаваць.
адсве́т, ‑у, М ‑свеце, ж.
Тое, што і водсвет. Ужо сонца пакінула пакой. Толькі адна сцяна мылася яго адсветам. Гартны. Бакі .. [хмарак] чорныя, краі залацяцца чырвоным адсветам. Чорны. Тваё сэрца — адсвет бліскавіц. Колас.
адсве́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсвечваць.