адпа́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпайваць — адпаяць.
адпа́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпаяцца.
2. Зал. да адпайваць.
адпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпаяць.
адпаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пражыць пэўны час у пакуце, мучэнні. [Ганна:] — Родненькі мой, Петрусёк, шчасце маё, я ўжо адпакутавала даволі, колькі нацярпелася знявагі без цябе. Нікановіч. // Пазбавіцца пакут, кончыць пакутаваць. Край ты мой, край — залатое Палессе! Ты адпакутаваў, знішчыў нягоды. Дубоўка.
адпа́л, ‑у, м.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адпальваць — адпаліць (у 2 знач.).
адпаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
Разм.
1. чаго. Адрэзаць, адарваць паласу якога‑н. матэрыялу і пад.
2. перан.; каго. Моцна набіць каго‑н. (рэменем, плёткай), пакінуўшы на целе рубцы, палосы. Вясковыя хлапчукі-падшывальцы грамадою ішлі за бацюшкам, напамінаючы яму, як ён спяваў і скакаў з Купрыяніхаю і як яго чуць Купрыян не адпаласаваў на прыгуменні. Чарот.
адпаласка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпаласкаць.
адпаласка́цца, ‑лошчацца; зак.
Адмыцца, палошчучыся. Настольнік добра адпаласкаўся.
адпаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.
Палошчучы ў вадзе, адмыць, выпаласкаць.
адпала́ць, ‑ае; зак.
Перастаць падаць. Дровы адпалалі. Зара адпалала. // перан. Улегчыся, уціхнуць (пра якія‑н. бурныя падзеі).