Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адмалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.

1. Маленнем, просьбай спрабаваць выпрасіць у бога сабе дараванне, адагнаць ад сябе зло. Ад смерці не адмолішся. Прыказка.

2. Разм. Скончыць маліцца. Адстагнаў, адмовіўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара.

адмалі́ць, ‑малю, ‑моліш, ‑моліць; зак., што.

Маленнем спрабаваць выпрасіць у бога дараванне, адхіліць (бяду, грэх і пад.). Адмаліць грахі.

адма́лку, прысл.

З малых год, з маленства; змалку. А якая ж навука патрэбна для тых, што да працы вялікай рыхтуюць малых, навучаюць у школе адмалку дзяцей? Дубоўка. Засталася там ніва, Што адмалку карміла, Засталася крыніца, Што вадою паіла. Броўка.

адмало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак.

1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што‑н. Адмалоў тры дні запар.

2. Адпрацаваць на мліве.

3. Скончыць малоць. Млын адмалоў.

адмалява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адмаляваць.

адмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Разм.

1. Старанна, па-майстэрску намаляваць. // Намаляваць у смешным, карыкатурным плане.

2. Упрыгожыць узорамі, малюнкамі; размаляваць. // перан. Вобразна апісаць; абмаляваць.

адмаро́жанне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. адмарозіць.

адмаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адмарозіць.

2. у знач. прым. Пашкоджаны марозам.

адмаро́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмарожваць — адмарозіць.

адмаро́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адмарожваць.