Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адтрапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адтрапаць.

адтрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак.

1. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы. Змяла ў мяльніцы я лён, Адтрапала лён траплом, — Засвяціў, як цудны сон, Лён шаўковым валакном. Купала.

2. Перастаць займацца трапаннем; скончыць трапанне. — Ай, дзеткі, — сказала [Стэфа]. — Я ўжо сваё і адцерла і адтрапала. Чарнышэвіч.

3. Разм. Прайсці пехатою. Адтрапаць трыццаць кіламетраў.

адтраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адтрэсці.

адтрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.

Пратрубіць што‑н., кончыць трубіць. Адтрубілі піянерскія горны. Адтрубіць збор.

адтрэ́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адтрапаць.

адтрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. адтрос, ‑трасла, ‑трасло; зак., што.

1. Моцна ўстрэсваючы што‑н., выдаліць (пыл, гразь і інш.).

2. Пашкодзіць трасеннем. Адтрэсці сабе ўсё нутро па дрогкай дарозе.

адту́ліна, ‑ы, ж.

Адкрытае пустое месца ў чым‑н. суцэльным; дзірка, шчыліна, праход, пройма. Праз адтуліну ў дзвярах прабіваўся сцюдзёны струмень. Савіцкі. Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся, шукаючы вачыма рэч, якая б магла заткнуць адтуліну. Мележ. [Казік] нават чуў, як два разы скрыгануў ключ у адтуліне замка. Чарнышэвіч.

адту́ль, прысл.

З таго месца, з таго боку. Вецер дзьме не ад нас, а насустрач, з балота, — адтуль павінен з’явіцца той, каго мы чакаем. В. Вольскі. Нарэшце Пацейчык развязаў торбу і дастаў адтуль хлеб і кусок сала. Чорны.

адту́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Прайсці пэўную адлегласць. [Мікалай:] — Пехатой вёрст трыццаць.. адтупаў. Пальчэўскі.

2. Скончыць, перастаць хадзіць па якой‑н. прычыне. Адтупаў, адхадзіў сваё па зямлі дарагі чалавек — маці. Ракітны.

адтушава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адтушаваць.