Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адто́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтопліваць — адтапіць.

адто́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адтапіцца.

2. Зал. да адтопліваць.

адто́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адтапіць.

адто́птвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адтоптваць.

адто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адтаптаць.

адто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Выняць, выцягнуць корак, шпунт і пад. Чорт падскочыў, з бочкі шпунт адторкнуў — І закапаў на дарогу дзёгаць. Барадулін.

адто́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтачыць.

2. у знач. прым. перан. Дасканалы па форме. Адточаны верш.

адто́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адточваць — адтачыць.

адто́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адточваць.

адто́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адтачыць.