адтапы́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адтапырыцца.
2. Зал. да адтапырваць.
адтапы́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адтапырыць.
адтапы́рыцца, ‑рыцца; зак.
Вытыркнуцца, выпнуцца. — Дазволь мне, Кавалёў, — левы вус Гурына адтапырыўся, як штык. Чарнышэвіч. Аблазіўшы адзін куст, [Валодзя] пераходзіў да другога, ад другога — да трэцяга, пакуль кішэні ватоўкі не адтапырыліся ад арэхаў. Ваданосаў.
адтапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Аддзяліць ад чаго‑н., адставіць (руку і інш.). [Пчолка].. адтапырыць крылцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пташнікаў. Галя адтапырыла тонкія губы, прыжмурыла вочы.. і адмоўна крутнула галавою. Дуброўскі. // Расхінуць, разгарнуць. Сахрон прысеў да нас на дошкі, кульцяпкаю правай рукі.. адтапырыў кішэню штаноў. Сачанка.
адтараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Адцягнуць, завалачы куды‑н. што‑н. [Майбарада:] — Адтарабанілі мы.. [машыну] тады ў механічную майстэрню ў саўгас, заключылі ўмову на капітальны рамонт. Скрыган. // Завезці, адвезці. Позняй восенню бацька запрог каня і адтарабаніў мяне ў вёску Цюцькі. Сабаленка.
адта́ць, адтане; зак.
Выйсці з замарожанага стану; вызваліцца ад лёду, снегу пад уздзеяннем цяпла. [Несцер:] — Вось крыху адтане зямля — прынясу з дому шчэпы і пасаджу на гэтым месцы. Кулакоўскі. Праз ноч зямля адтала, зрабілася мяккай. Якімовіч. // перан. Памякчэць, падабраць, пазбыцца суровасці. Сама Волька, заўважаючы ў сабе.. змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць. Васілевіч.
адтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.
Зрабіць вострым, натачыць. Адточыць серп Рыгорка для Марылі, З пілы касу наладзіць. А. Александровіч. // перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным (мову, стыль). Можна сказаць, што ў гэтай форме [аглядаў] Багдановіч адтачыў сваё пяро крытыка, тут упершыню бліснуў трапнасцю назіранняў, тонкім пранікненнем у канкрэтныя з’явы літаратурнага працэсу. Лойка.
адта́яць, ‑таю, ‑таеш, ‑тае; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць. Вокны ў карчме адтаялі, і за імі відаць было, як застыў на дрэвах пушысты некрануты іней. Пестрак.
2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць. Адтаяць мяса. Адтаяць халадзільнік.
адто́к, ‑у, м.
Сцяканне якой‑н. вадкасці ў другое месца; проціл. прыток. Адток крыві.
адто́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адтапіць.
2. у знач. прым. Пра кіслае малако, у якім тварог аддзелены ад сыроваткі. Адтопленае малако.