Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсу́тнасць, ‑і, ж.

Стан паводле знач. дзеясл. адсутнічаць.

адсу́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Не знаходзіцца, не прысутнічаць дзе‑н. у пэўны час; не быць у наяўнасці. Тут былі ўсе настаўнікі, адсутнічаў адзін Даніла Платонавіч. Шамякін. Абодва адразу падаліся ў штаб, каб даведацца, што тут здарылася, калі яны адсутнічалі. Мележ.

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ‑ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

адсцяба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адсцябаць.

адсцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Набіць, сцябаючы; адлупцаваць. [Стары:] — Нас пагналі ў скарбовае гумно, а там адсцябалі лазою. Чорны.

адсыла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць.

адсыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да адсылаць.

адсыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адаслаць.

адсы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсылаць — адаслаць.

адсыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсыпаць ​1 — адсыпаць.