адпрасава́ць 1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Выгладзіць што‑н. прасам. [Ганя] асцярожна зняла з вешалкі бацькаў касцюм і звычайна, нібы Змітрок ужо даўно яго насіў, сказала: — Я адпрасавала крыху... Вось, трымай. Ваданосаў.
адпрасава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Спец. Апрацаваць прэсам, вырабіць прасоўкай. Адпрасаваць дэталь.
адпрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак.
Просячы, дамагчыся дазволу пайсці, паехаць куды‑н.; адмовіцца ад чаго‑н., не ўдзельнічаць у чым‑н. У нядзелю, калі цывільныя рабочыя не працавалі.. [Эдварду Лявэру] ўдалося адпрасіцца раней на некалькі гадзін пакінуць работу. Чорны. Ячны хацеў падкаціць мяне да самага парога, але я адпрасіўся, пайшоў пехатой. Брыль. // Просячы, выбавіцца з цяжкага становішча. Ледзь адпрасіўся [ад чарцей] бедны Янук. І ўжо да самай смерці не браў у рот гарэлкі. Сачанка. Ад смерці не адкупішся і не адпросішся. Прыказка.
адпрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпрасавацца 1.
2. Зал. да адпрасоўваць.
адпрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпрасаваць 1.
адпра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак.
1. Прадучы, паменшыць, спрасці нейкую колькасць ільну, воўны і пад.
2. Адрабіць за што‑н. прадзеннем. Адпрасці за доўг.
адпра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. адпраўляць — адправіць (у 1–4 знач.).
адпраўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адпраўляць — адправіць (у 1–4 знач.) і адпраўляцца — адправіцца.
2. Спец. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай. Паштовыя адпраўленні.
адпра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адправіць.
адпраўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да адправіцца.
2. Зал. да адпраўляць.
адпраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адправіць.