Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднача́сны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адначасовы. Адначасны спеў. Адначасны позірк.

адначасо́ва, прысл.

1. Прысл. да адначасовы.

2. У аднолькавай ступені, разам. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.

адначасо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць адначасовага.

адначасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым‑н. іншым. Адначасовыя падзеі. Адначасовае навучанне чытанню і пісьму. Адначасовае абслугоўванне трох станкоў.

адначле́н, ‑а, м.

Найпрасцейшы від алгебраічных выразаў элементарнай алгебры.

адначле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з аднаго члена. Адначленны сказ.

2. Які азначае сабой адначлен. Адначленная формула.

аднашлю́бнасць, ‑і, ж.

Форма шлюбу, пры якой можна быць у шлюбе адначасова толькі з адной асобай; манагамія.

аднашлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аднашлюбнасці.

аднашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае шэрсць аднаго колеру; не стракаты.

адная́русны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з аднаго яруса; размешчаны ў адзін ярус.