Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адстрэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адбівацца, страляючы. Людвік у міг вока перабег па кладках на другі бераг, залёг і стаў адстрэльвацца, каб затрымаць ворага. Кулакоўскі.

2. Зал. да адстрэльваць.

адстрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адстрэліць, адстраляць (у 1 знач.).

адстрэ́льшчык, ‑а, м.

Той, хто робіць адстрэл.

адсту́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адступаць.

адсту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Стукам, ударамі перадаць што‑н. Адступаць мелодыю. Адступаць тэлеграму. // Разм. Надрукаваць на машынцы. Адстукаць старонку тэксту. // Прабіць, адлічыць (пра час). Адстукаў гадзіннік Дванаццаць гадзін, Год новы страсае Сняжок на парозе. Хведаровіч.

2. Прапрацаваць нейкі час (малатком, сякерай, тэлеграфным ключом і пад.). Пайшоў наш хлопец да местачковага шаўца Янкеля.. стукаць малатком, ладзячы атопкі. Адстукае ён там патрэбныя гадзіны і зноў ходзіць па мястэчку. Шахавец. [Мірон Сцяпанавіч Бельскі] тры гады на тэлеграфе адстукаў. Ракітны. // Разм. Перастаць стукаць, спыніць стук.

3. перан. Разм. Адбыць прызначаны тэрмін (зняволення, службы). — Судзіўся? — гледзячы ва ўпор; запытаўся.. [Рыбакоў] у паддопытнага.. — Судзіўся, грамадзянін начальнік. — За што? — Самі ведаеце, самагонку гнаў, тры гады, як піць даць, адстукаў. Асіпенка.

адсту́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адстукваць.

адсту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адстукаць (у 1 знач.).

адступа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які носіць характар адступлення; звязаны з адступленнем. Адступальныя баі. Адступальны марш.

адступа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адступаць — адступіць (у 1, 5, 6 знач.).

адступа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адступіцца.