адслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; заг. адсланіся; зак.
Разм.
1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго‑, што‑н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай. Сабаленка.
2. перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца. Колас.
адслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.
1. Адсунуць, адхінуць, адвесці ўбок. Адсланіць фіранку. Адсланіць засланку. □ [Сымон] глядзіць, як бы чаруе, Ён шукае тую ніць, Каб заслону цемраную Ёй адсунуць, адсланіць. Колас.
2. Зрабіць незаслоненым; адкрыць. Адсланіць печ. □ [Насця:] «Ды вецер хмары перагоніць, І сонца твар свой нам адслоніць». Колас.
адсланя́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да адсланіцца.
2. Зал. да адсланяць.
адсланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адсланіць.
адсло́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адслаіць.
адсло́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адслойваць.
адсло́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адслаіцца.
2. Зал. да адслойваць.
адсло́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адслаіць.
адслу́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адслужыць.
адслу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; што.
Незак. да адслужыць.