Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адкрасо́ўваць, ‑ае.

Незак. да адкрасаваць.

адкра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; зак., каго-што.

Украсці тое, што было забрана, адабрана. Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў у палякаў. Колас. // Украсці. І Лявону Шулю раптам робіцца сорамна і ніякавата, што ён адкраў улоў, адкраў не ў каго-небудзь, а ў свайго пляменніка. Сачанка.

адкро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкроіць.

адкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што, чаго.

Адрэзаць ад цэлага ці вялікага кавалка (часцей пра хлеб). А гаспадыня, увесь час шчабечучы, проста не даючы гасцях уставіць і паўслова, як ні спяшалася, а паспела толькі адкроіць ад доўгай белай булкі дзве і яшчэ дзве лустачкі. Брыль. // перан. Сказаць што‑н. рэзкае, грубае. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямец Аўген. Колас.

адкро́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адкройваць.

адкро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкроіць.

адкружы́цца, ‑кружыцца; зак.

Перастаць кружыцца. Адкружылася і асела ўзнятае ветрам смецце. Лужанін.

адкружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак.

Прабыць нейкі час кружачы. У сяброў па школе даўні звычай — На кірмаш сысціся, Пагуляць... І на каруселі маляўнічай Разам адкружыць хвілінак пяць. Куляшоў.

адкрухма́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкрухмаліць.

адкрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Накрухмаліць як мае быць.

2. Кончыць крухмаліць.