Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсе́к, ‑а, м.

Спец. Ізаляванае аддзяленне карабля, самалёта і пад.; памяшканне спецыяльнага прызначэння. □ [Паліва] надзейна ізалявана ад адсекаў, дзе захаваны запасы канцэнтраваных прадуктаў харчавання, вады, вадкага кіслароду. Шыцік.

адсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. адсек, ‑секла.

Тое, што і адсячы.

адсе́кчыся, ‑сячэцца; ‑сякуцца; пр. ‑секся, ‑секлася.

Тое, што і адсячыся.

адсе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адсяліць.

адсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.

1. Аддзяліцца, адстаць (пра малако, хлеб і пад.). Цётка Хіма, набраўшы ў жменьку з карца вады, абгладжвала кожны бохан, мо для таго, каб блішчала скарынка, а мо каб ён не адсеў, і накрыла доўгім вышываным ручніком. Сабаленка. // Распасціся на тварожыстую масу і сыроватку; адкіпець (пра малако). Прывезла [старая] малако і парыць пачала. Яно ж яшчэ не закіпела, Як тут жа і адсела. Корбан.

2. Здаць назад. Тады [Ратушняк] узяў тузануў за лейцы — конь падагнуў яшчэ горш галаву і адсеў назад у аглоблях: не пайшоў. Пташнікаў.

3. перан. Разм. Адлегчы, спасці. Ганна Кухарава знарок мігнула Зосі і паклікала пайсці на двор «паглядзець, ці мароз адсеў». Крапіва. І ўсе згрызоты нейк адселі, І ўсе тут зноў павесялелі. Колас.

адсе́ў, ‑севу, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсейваць, адсяваць — адсеяць і адсейвацца, адсявацца — адсеяцца.

2. Тое, што адсеялася ў часе прасейвання, што аказалася непрыдатным, што не адпавядае запатрабаванням і асталося за межамі чаго‑н. У трэцяй, апошняй, групе застаўся самы адсеў, — старыя мужчыны, ужо не касцы, і падлеткі — яшчэ не касцы. Брыль.

адсе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адсячы (адсекчы).

адсе́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адсеяць.

адсе́яцца, ‑сеюся, ‑сеемся, ‑сеецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца шляхам прасейвання. Вотруб’е адсеялася ад мукі.

2. Кончыць сяўбу. Платон усміхаецца: «Во адсеемся, тады на цэлы тыдзень вазьму адгул». Асіпенка. // Перастаць сеяць па якой‑н. прычыне. [Корбут:] — Адсеяўся я, Васіль... Цяпер буду сядзець тут на беразе з вудаю... Савіцкі.

3. перан. Выбыць з ліку, складу чаго‑н. [Кавалеўскі:] — Я праглядаў вашы зводкі. У вас адсеялася тысяча семсот чалавек. Карпаў.

адсе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., каго-што.

1. Прасейваючы, аддзяліць. Насыпала [маці] свежае жытняй мукі, Пазаддзе адсеяла І асцюкі І доўга пасля, не шкадуючы сілы, Крамянае цеста Мясіла, мясіла. Грахоўскі. // перан. Пазбавіць сваю памяць, свае ўяўленні ад другараднага, неістотнага.

2. перан. У выніку адбору вывесці каго‑н. з ліку, складу чаго‑н., адлічыць.

3. Пасеяць нанава на месцы вымаклага, неўзышоўшага.

4. Закончыць сяўбу. Язэпка ведаў, што як пачынаецца вясна, войт не дасць перадышкі, пакуль не адсеюць усе панскія палеткі. Якімовіч.