адко́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адкаціцца.
2. Зал. да адкочваць.
адко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкаціць.
адко́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкасіць.
адко́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. адкошваць — адкасіць (у 1, 2 знач.).
адко́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адкошваць.
адко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкасіць (у 1, 2 знач.).
адкра́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрадваць — адкрасці.
адкра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкрасці.
адкра́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкрасці.
адкрасава́ць, ‑суе; зак.
1. Скончыць красаваць, адцвісці. Прасёлак віўся між жытнёвых палеткаў, і прыемна было ісці ім, калі паабапал кланялася і ціха шапацела кранутае подыхам ветрыку калоссе, якое толькі што адкрасавала і налівалася цяпер. Хадкевіч.
2. перан. Страціць прыгажосць, свежасць, паблякнуць. Адкрасавала дзяўчына да часу.