Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адрываць — адарваць (у 1, 4 знач.) і адрывацца — адарвацца (у 1 знач.).

адрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адарвацца.

2. Зал. да адрываць.

адрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адарваць.

адры́вачнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адрывачнага.

адры́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі.

2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі, адрывісты. Адрывачныя фразы.

адры́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які раптоўна абрываецца; перарывісты (пра гукі). Зусім недалёчка раздалося некалькі адрывістых стрэлаў. Лынькоў. Брэх вясковых сабак пераклікаўся з глухім адрывістым брэхам нямецкіх аўчарак. Васілевіч. // Пра гаворку, якая перапыняецца частымі паўзамі, складаецца з асобных слоў, кароткіх, рэзкіх выказванняў. Злосна і падоўгу круціць дзяжурны ручку апарата, а пасля гэтак жа злосна і падоўгу крычыць у трубку адрывістыя, неразборлівыя словы. Галавач.

адрыга́цца, ‑аецца.

Незак. да адрыгнуцца.

адрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адрыгнуць.

адрыгну́цца, ‑нецца; зак.

1. Выйсці, выдаліцца са стрававода, са страўніка пры адрыжцы. // безас. Пра адрыжку. Адрыгнуцца цыбуляй.

2. перан. Разм. Выклікаць непрыемныя для каго‑н. вынікі; адбіцца пэўным чынам за зробленае каму‑н. зло. [Сёмка:] Гні, пане, дрэўца, пакуль гнецца, Прыйдзе пара — адрыгнецца. Глебка.

адрыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Выдаліць газы, часціны, ежы пры адрыжцы.