Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сашчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сашчапіць.

сашчэ́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. сашчэпліваць — сашчапіць (у 1, 2 знач.).

сашчэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сашчапіцца.

2. Зал. да сашчэпліваць.

сашчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сашчапіць.

сашэ́, нескл., н.

1. Надушаная ці напоўненая араматычнымі рэчывамі падушачка, якая кладзецца ў бялізну для надання ёй прыемнага паху.

2. Сумачка для захоўвання насовак, грабянцоў і пад.

сашэ́сце, ‑я, н.

Уст. Дзеянне паводле дзеясл. сысці (у 1 знач.).

саю́з, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп, таварыстваў, класаў. Саюз рабочых і сялян. □ Мы прывыклі гаварыць, што драматургія павінна быць у саюзе з літаратурай. Чорны. Настаўніца глядзела паверх галоў дзяцей і думала: якую яна дапусціла памылку і як цяпер устанавіць саюз між навічком і класам. Сіняўскі. / Пра шлюб. Сямейны саюз.

2. ‑у. Пагадненне, аб’яднанне арганізацый, дзяржаў для сумесных дзеянняў. Ваенны саюз. Гандлёвы саюз.

3. ‑у. Аб’яднанне ў адно цэлае некалькіх зямель, плямён і пад. з агульнай уладай. Саюз гарадоў. Саюз плямён.

4. ‑а. Назва дзяржаў, грамадскіх арганізацый, таварыстваў, партый. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Прафесіянальны саюз. Саюз архітэктараў БССР. □ Прыехала.. [Паранька] ў вобласць і заяўляецца ў спажывецкі саюз. Да самага высокага начальніка. Ракітны. — Трэба ў раённы саюз паляўнічых пазваніць, — сказаў.. [старшыня]. Якімовіч.

•••

Герой Савецкага Саюза гл. герой.

саюз...,

Першая частка складаных слоў (назваў устаноў, арганізацый і пад.), якая адпавядае па значэнню словам «саюзны», «агульнасаюзны», напрыклад: саюздрук.

саю́зіць, саюжу, саюзіш, саюзіць; незак., што.

Абшываць саюзкамі.

саю́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Скураная нашыўка (насок і пад’ём у боце) ці наогул пярэдняя частка загатоўкі чаравіка. Вось тут, між акном і сталом, стаяла швейная машына. На ёй.. [Мірон] шыў боты — прышываў перады да халяў, саюзкі... Кудравец.