Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які адрос пасля стрыжкі, скошвання. Адрослыя валасы. Адрослая атава.

адро́стак, ‑тка, м.

Частка чаго‑н., якая адыходзіць убок; адгалінаванне. Які куст, такі і адростак. Прыказка. // Адгалінаванне якога‑н. органа. Адростак сляпой кішкі. □ Па трэцім і чацвёртым годзе жыцця рогі лася маюць тры адросткі. В. Вольскі.

адро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адрасціць.

адрубны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае дачыненне да адрубоў. Адрубная гаспадарка.

адрубы́,

гл. водруб.

адру́злы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў пругкасць, свежасць; вялы, зморшчаны (пра твар, скуру і пад.). Адрузлы, з чырвона-карычневымі плямамі загару, твар у Вабейкі ільсніўся ад поту. Хадкевіч. Чорныя вочкі хутка глянулі і зноў схаваліся пад адрузлымі павекамі. Самуйлёнак.

адру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. адруз, ‑ла; зак.

Разм. Стаць адрузлым. Усё скрозь закіпела: снег адруз, з узгоркаў паімчалі ручаіны. Броўка.

адрулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Спец. Рухаючыся па зямлі, адвесці куды‑н. самалёт.

адру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адруліць.

адрыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Перастаць рыбачыць; спыніць рыбную лоўлю.