Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адраса́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да адрасант.

адраса́т, ‑а, М ‑саце, м.

Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне. Толькі кінь лісток у скрыню, Ён сваёй дарозе рад, Дойдзе, знойдзе, не загіне, Жыў бы толькі адрасат. Куляшоў.

адраса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да адрасат.

а́драсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адраса. Адрасная кніга.

•••

Адрасны стол гл. стол.

адраста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адрастаць — адрасці.

адраста́ць, ‑ае.

Незак. да адрасці.

адрасці́, ‑сце; зак.

Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.

адрасці́ць, ‑рашчу, ‑росціш, ‑росціць; зак., што.

Тое, што і адгадаваць (у 1 знач.). [Мацей Кулеш], прыгнуўшыся хворым, застаўся ў вёсцы, стаіўся, адрасціў бараду. Шамякін.

адратава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адратаваць.

адратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Выратавацца ад гібелі, знішчэння; уберагчыся ад таго, што немінуча нясе бяду. І Калістрат рашыў Часова грошы даць, Каб змог Іван адратавацца. Корбан.