Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адстругаць.

адстрыга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да адстрыгаць.

адстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адстрыгчы.

адстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., што.

Адрэзаць нажніцамі. Адстрыгчы бараду.

адстрэ́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адстрэльваць — адстрэліць; адстрэльванне.

адстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адстрэліць.

адстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Адарваць куляй, снарадам. Адстрэліць палец. □ Пры.. [Баніфацыю Скашынскім] была сястра.. Сястры гэтай ён, яшчэ будучы паручнікам, выпадкова адстрэліў нос. Чарнышэвіч.

адстрэ́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адстрэльваць — адстрэліць; адстрэл.

адстрэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адбівацца, страляючы. Людвік у міг вока перабег па кладках на другі бераг, залёг і стаў адстрэльвацца, каб затрымаць ворага. Кулакоўскі.

2. Зал. да адстрэльваць.

адстрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адстрэліць, адстраляць (у 1 знач.).