адпява́нне, ‑я, н.
Царкоўны абрад, які выконваецца над нябожчыкам перад пахаваннем. А бацюшка параіў з’ездзіць у другі прыход, калі [Андрэй] хоча, каб хлопчык з адпяваннем быў пахаваны. Чарот.
адпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.
Спраўляць над нябожчыкам абрад адпявання. Калі пакідаў свет музыка, Яго на стале адпявалі. Танк.
адпяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпячыся.
2. Зал. да адпякаць.
адпяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпячы.
адпяра́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпяразваць — адперазаць.
адпяра́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да адперазацца.
адпяра́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адперазаць.
адпя́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпяць.
адпя́ць, адапну, адапнеш, адапне; адапнём, адапняце; пр. адпяў, ‑пяла; заг. адапні; зак., каго-што.
1. Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што‑н. (штору, занавеску і пад.). [Юрканс] адпяў свой ложак у кутку тоўстай коўдрай і займеў нешта накшталт асобнага пакоя. Броўка.
2. Адвязаць пасак (падпінак). Боганчык успомніў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся раніцай з Карчаватак, ён кінуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся. Пташнікаў.
адпяча́так, ‑тка, м.
Спец. След ад пальцаў, які астаўся на чым‑н. Адпячаткі пальцаў на кнізе.