Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адпо́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑меціцца; зак.

Тое, што і адпомсціць. [Бэсман:] І я ім не дарую Ні вёсак спаленых, ні слёз дзяцей.. За ўсё адпомшчуся. Глебка. Перад вечарам сказалі, што тут лепш.. [Міхалку] не быць: на гэтай адзіноце можа з’явіцца Толік і адпомсціцца. Чорны. / у безас. ужыв. Праз міг Над нетрамі лясоў Галасіў трубач... — Мы іх [уланаў] дагонім. І за ўсё Адпомсціцца... Не плач! Броўка.

адпо́мсціць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; зак.

Адплаціць за здзекі, крыўду; учыніць помсту каму‑н. І Раманюк ля таго кургана пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас. Краўчанка. Падаб’юць — дапаўзу на руках, Каб вінтоўку ўзяць І за тое, што бачыў адпомсціць. Панчанка.

адпо́мшчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпомсціць.

адпо́р, ‑у, м.

Адбіццё нападу. Толькі ўзніме вораг зброю — Мы адпор яму дадзім. Журба. // Процідзеянне каму‑, чаму‑н. Рэвалюцыйная літаратура дапамагала вызваленчым сілам Народнага фронту даць рашучы адпор фашысцкай ідэалогіі. У. Калеснік.

адпо́раты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпароць.

адпо́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адпароцца.

2. Зал. да адпорваць.

адпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпароць.

адпо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Скончыць поўзаць.

адпо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпоўзаць.

адпра́ва, ‑ы, ж.

Набажэнства. Ніжэй, на шырокім зялёным сухадоле.. паставілі.. людзі над крыніцаю каплічку. У ільінскую пятніцу бывае тут адправа. Гарэцкі. Перад абедам Вінцэнты зрабіў жалобную адправу. Чорны.