Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адплю́шчыць, ‑плюшчу, ‑плюшчыш, ‑плюшчыць; зак., што.

Адкрыць, расплюшчыць (пра вочы). Калі.. [Завішнюк] адплюшчыў вочы, убачыў, як над лесам, над самымі Мсціжамі, там, куды вяла шаша, гарыць зараза. Пташнікаў.

адплява́цца, ‑плююся, ‑плюешся, ‑плюецца; ‑плюёмся, ‑плюяцеся; зак.

1. Плюючы, ачысціць рот ад чаго‑н. [Аўдзей:] — Учора павёў.. [кабылу] да калодзежа.., а яна як вырвецца з маіх рук ды як капане заднімі нагамі, дык увесь твар мне заляпіла, ледзь адпляваўся. Кулакоўскі.

2. перан. Сплёўваючы, выказаць агіду да чаго‑н., нежаданне мець з кім‑н. справу.

адплява́ць, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.

Пляўком выдаліць што‑н. з рота.

адпля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Перастаць пляскаць.

адпляска́ць, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

Плешчучы, надаць чаму‑н. адпаведную форму.

адплята́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адплесціся.

2. Зал. да адплятаць.

адплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адплесці.

адпо́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ад паіць.

адпо́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпойваць — адпаіць.

адпо́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адпойваць.

адпо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпаіць.