Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднарэ́йкавы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з адной рэйкавай лініі. Падвесная аднарэйкавая чыгунка.

аднасастаўны́, ‑ая, ‑ое.

У выразе: аднасастаўны сказ гл. сказ.

аднасе́лец, ‑льца, м.

Разм. Жыхар або ўраджэнец сяла ў дачыненні да каго‑н. з гэтага ж сяла. Тодар.., астаўшыся ад усіх сваіх аднасельцаў, упрасіў прыёмшчыка не пакідаць яго аднаго з жытам назаўтра. Чорны.

аднасі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае магутнасць роўную адной конскай сіле. Аднасільны матор.

аднасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., што.

1. Пранасіць пэўны час вопратку, абутак.

2. Скончыць, пакінуць насіць ранейшую вопратку, абутак.

аднаскладо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднаскладовага. Аднаскладовасць слова.

аднаскладо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе адзін склад (пра слова).

аднасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з аднаго слова. Аднаслоўная каманда. Аднаслоўны адказ.

аднаспа́льны, ‑ая, ‑ае.

Разлічаны для; спання аднаму чалавеку.

аднаста́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднастайнага.