Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адко́лвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкалоцца.

2. Зал. да адколваць.

адко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкалоць.

адко́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкопваць — адкапаць.

адко́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкапацца.

2. Зал. да адкопваць.

адко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкапаць.

адко́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкопваць — адкапаць.

адко́рм, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкормліваць — адкарміць.

адко́рмачнік, ‑а, м.

Адкормленая на забой жывёліна; кормнік.

адко́рмачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для адкорму. Адкормачны пункт.

адко́рмленасць, ‑і, ж.

Стан адкормленага; укормленасць. Ступень адкормленасці жывёлы.