адпі́саны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпісаць.
адпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм. Ухіліцца ад выканання чаго‑н., напісаўшы фармальны адказ. І пры ўсім тым.. [ліст] напісан не абы-як, не для таго, каб адпісацца, — на дзвюх старонках хворы пісьменнік [Кузьма Чорны] разабраў плюсы і мінусы абодвух апавяданняў. Мележ.
адпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.
1. што, каму. Даць пісьмовы адказ на запытанне, пісьмо і інш. — А ты, Павел, адпішы Эльзе, перадай прывітанне ад усіх нас. Чарнышэвіч.
2. што, каму. Разм. Перадаць у спадчыну па завяшчанні, апісаць. [Цар:] — Каторы з вас дастане тую свінку.., таму ўсё царства адпішу! Якімовіч.
3. каго. Уст. Зняўшы з уліку, перавесці, перадаць куды‑н. Адпісаць з часці салдата.
4. Уст. Адабраць па вопісу; канфіскаваць. Адпісаць панскую маёмасць у фонд дзяржавы.
адпі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпісацца.
2. Зал. да адпісваць.
адпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпісаць.
адпі́ска, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпісаць.
2. Пісьмо з якім‑н. паведамленнем, данясеннем, адказам. // Фармальны адказ, які не закранае сутнасці справы. Канцылярская адпіска.
адпі́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпіць.
адпіха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпіхаць — адапхнуць і адпіхацца — адапхнуцца.
адпіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпіхнуцца.
2. Зал. да адпіхаць.
адпіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адапхнуць.