Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адпілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпілаваць.

адпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Адрэзаць пілою. Адпілаваць канец бервяна.

адпіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпілоўваць — адпілаваць.

адпіло́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адпілоўваць.

адпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпілаваць.

адпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑цы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпілоўваць — адпілаваць.

адпіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпяць.

адпіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпіраць — адперці.

адпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адперціся.

адпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адперці.