адпе́рці, адапру, адапрэш, адапрэ; адапром, адапраце; пр. адпёр, ‑перла; заг. адапры; зак., што.
1. Адчыніць, зняўшы запоры (зашчэпку, засаўку, завад). З гучным клопатам вецер Вароты адпёр і запёр. На кані сваім дзеці Уз’ехалі ціха на двор. Куляшоў.
2. Разм. Хутка аднесці што‑н. цяжкае. Адперці мех бульбы на воз.
адпе́рціся, адапруся, адапрэшся, адапрэцца; адапромся, адапрацеся; пр. адпёрся, ‑перлася; заг. адапрыся; зак.
1. Адчыніцца (пра што‑н. запёртае). Вароты адперліся. □ Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся, Адапрыцеся... Барадулін.
2. Разм. Не прызнацца ў чым‑н., адмовіцца ад чаго‑н.
адпе́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Разм. Нацярпецца гора, адпакутаваць. [Сымон:] — Собіла ж мне ў палон тады трапіць, два гады адпетаваў. Лынькоў.
адпе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адпець.
2. у знач. прым. Непапраўны, безнадзейны ў сваіх недахопах. Зноў лынды б’е, лайдак адпеты, і не збіраецца як трэба працаваць. Корбан.
адпе́ў, адпеву, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпяваць — адпець.
адпе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; зак.
1. што і без дап. Тое, што і адспяваць.
2. каго. Выканаць над нябожчыкам абрад адпявання.
адпе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпячы.
адпёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адперці.
адпіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпіцца.
2. Зал. да адпіваць.
адпіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпіць.