адпачы́н, ‑у, м.
Тое, што і адпачынак (у 1 знач.).
•••
Адпачын металу — аднаўленне ўласцівасцей металу пры нагрэве да тэмпературы, меншай за тэмпературу рэкрышталізацыі.
адпачы́нак, ‑нку, м.
1. Перапынак у рабоце, у якім‑н. занятку для аднаўлення фізічных ці разумовых сіл. Летні адпачынак школьнікаў. □ Брыгада стала на работу ў той жа дзень, пасля кароткага адпачынку. Чорны. Цалюткі дзень без адпачынку Збірала ягады дзяўчынка. Муравейка.
2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, лячэння і пад.; водпуск (у 2 знач.). Грамадзяне СССР маюць права на адпачынак. □ Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы. Гамолка.
адпачы́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; заг. адпачні; зак.
Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце, у якім‑н. занятку. Ногі замлелі і ў роце гарыць, Якраз бы цяпер адпачыць. Жычка. Ігнась узлез па прыступках на ганак. Іх толькі пяць, а як змарыўся. На ганку ён адпачыў і зайшоў у хату. Чарнышэвіч.
адпа́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпасціць.
адпая́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпаяць.
адпая́цца, ‑яецца; зак.
Аддзяліцца на тым месцы, дзе прыпаяна, пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Кран адпаяўся.
адпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Аддзяліць прыпаяную частку награваннем. Адпаяць ручку самавара.
адпераза́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адперазаць.
адпераза́цца, ‑перажуся, ‑пяражашся, ‑пяражацца; заг. адперажыся; зак.
Зняць з сябе папругу, пояс; расперазацца.
адпераза́ць, ‑перажу, ‑пяражаш, ‑пяража; заг. адперажы; зак., што.
Зняць папругу, пояс. — Ну, вы там, шчанюкі, марш дадому, — абурана крыкнуў Даміра і зрабіў выгляд, што хоча адперазаць рэмень. Асіпенка.