Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднаразо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднаразовага.

аднаразо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца, або ўтвараецца адзін раз; аднакратны. Аднаразовая выплата.

2. Сапраўдны для выкарыстання толькі адзін раз. Аднаразовы пропуск.

аднаро́г, ‑а, М ‑розе, м.

1. Марская жывёліна сямейства дэльфінавых з доўгім біўнем у верхняй сківіцы.

аднаро́гі, ‑ая, ‑ае.

З адным рогам. Аднарогі насарог.

аднаро́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднароднага. Аднароднасць — асноўная адзнака раствораў. □ У паэзіі Багдановіча — у аснове, унутры — адзінства пошукаў, роздуму, працы і — на паверхні — ніякага адзінства почырку, ніякай аднароднасці формы. Лойка.

аднаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны. Аднародныя з’явы. Аднародныя збудаванні. // Аднолькавы ва ўсіх сваіх частках. Аднародная маса. Аднароднае асяроддзе.

•••

Аднародныя члены сказа гл. член.

аднару́кі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адну руку. Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. Дуброўскі.

аднару́ч, прысл.

Браць, рабіць што‑н. адной рукой.

аднару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Невялікая піла, прыстасаваная для работы адной рукой; нажоўка. Сякера.. [Васілю] спадабалася, а лучок, на яго думку, не заслугоўеаў павагі. Усёй сваёй формай ён нагадваў сталярскую аднаручку. Чарнышэвіч.

аднару́чны, ‑ая, ‑ае.

Прыстасаваны для работы адной рукой. Аднаручны спінінг.