Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адмяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.

Зрабіцца інакшым; змяніцца, перамяніцца. Гэй, папраўся ты, Адмяніся ты, Разбудзіся ты, Поле роднае! Купала. Каб жа ён ажаніўся, Можа б ён адмяніўся. З нар.

адмяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., што.

1. Спыніць існаванне чаго‑н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі. Галавач. // Аб’явіць што‑н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд. □ [Сцяпан Тамашэвіч:] — Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад. Залескі. // Даць распараджэнне, каб аб’яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.

2. Замяніць па тое, што больш падыходзіць; абмяняць.

адмяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да адмяніцца.

2. Зал. да адмяняць.

адмяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да адмяніць.

адмяра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да адмяраць.

адмяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адмераць.

адмярза́ць, ‑ае.

Незак. да адмерзнуць.

адмясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.

1. Скончыць мясіць. — Перамог ты, сынок, свайго настаўніка, падкасіў. Адмясіў я ўжо сваю гліну, адмясіў... Бялевіч.

2. Разм. Набіць, надаваць. Адмясіць бакі.

3. Разм. Прайсці, месячы нагамі. [Мешкяліс:] — Паспрабуй такую даль адмясіць, дык ні за што і ўзяцца не захочаш. Броўка.

адмята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да адмятаць.

адмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адмесці.