адключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адключыць.
адключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.
Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай. Светафор аўтаматычна адключыўся. // перан. Пакінуць ранейшы занятак, адарвацца ад каго‑, чаго‑н.; супакоіцца. «Хочуць, каб я ў белых штоніках гуляў паміж кветак і кіпарысаў і да канца сваіх дзён быў курортнікам, каб адключыўся ад тае энергіі, якую мне дае жыццё», — думаў Катаводаў. Грахоўскі.
адключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., што.
Спыніць дзеянне чаго‑н., раз’яднаўшы яго з агульнай сістэмай; выключыць. Адключыць званок, тэлефон.
адключэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адключаць — адключыць.
адклява́ць, ‑клюе; зак., каго-што.
Клюючы, ад’есці, адарваць (пра рыбу). Адкляваць чарвяка.
адкляймі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
Тое, што і адклеймаваць. На тым жа тыдні Тарэнта выклапатаў сабе лесу, а яшчэ цераз паўтара ці два тыдні прыехаў у Шапятоўку аб’ездчык і адкляйміў у лесе дваццаць дзве сасны. Галавач.
адкляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкляпаць.
адкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Адбіць, аддзяліць прыкляпанае. Адкляпаць заклёпкі.
2. Накляпаць касу. [Высеўка:] — Вельмі ж любіў.. [Яўтух] касьбу. Можа, таму, што ў пракосе далёка ззаду пакідаў усіх, а можа, таму, што многія прасіліся, каб ён касу адкляпаў, — толькі касьбы чакаў, як вялікага свята. Бялевіч.
адко́л, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. адколваць — адкалоць (у 1, 2 знач.).
адко́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкалоць.