адно́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аднасіць.
аднясе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адносіць — аднесці.
адня́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адняць.
адня́цца, ‑німецца; пр. адняўся, ‑нялася, ‑нялося; зак.
Пра часткі цела — перастаць дзейнічаць у выніку паралічу. Рука аднялася.
адня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе і (радзей) адыму, адымеш, адыме; пр. адняў, ‑няла, ‑няло; заг. аднімі і (радзей) адымі; зак., каго-што.
1. Раз’яднаць з чым‑н., аддзяліць ад чаго‑н. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец. Гартны. // Адрэзаць, ампутаваць (канечнасць або частку яе). Адняць нагу.
2. што ад чаго. Паменшыць лік на некалькі адзінак. Ад пятнаццаці адняць сем.
3. безас. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. Мову адняло. Ногі адняло.
4. Прымусіць патраціць што‑н. (час, сілы і пад.). Вячэра адняла больш за гадзіну.
5. Спыніць кармленне малаком маці; адвучыць ссаць грудзі.
адо́браны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адобрыць.
адо́брывацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адобрываць.
адо́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адобрыць.
адо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Станоўча аднесціся да чаго‑н.; ухваліць. Калі.. [Сцёпка] даведаўся, што Аленка збіраецца далей вучыцца, то адобрыў яе намер. Колас. // Згадзіцца з чым‑н., прыняць (праект, план і пад.). [Кіеня:] — А гэта — інжынерскія разлікі. Іх можна або адобрыць, або забракаваць. Шыцік.
адо́граф, ‑а, м.
Электранавігацыйны прыбор, які аўтаматычна прачэрчвае на карце шлях, што праходзіць карабель.
[Грэч. (h)odos — дарога і graphō — пішу.]