Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднапле́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адно плячо. Аднаплечы рычаг.

аднапляме́ннік, ‑а, м.

Той, хто належыць да аднаго з кім‑н. племя.

аднапляме́нніца, ‑ы, ж.

Жан. да аднапляменнік.

аднапляме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да аднаго з кім‑н. племя.

аднапо́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць аднаполага.

аднапо́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае палавыя органы толькі аднаго полу (мужчынскія або жаночыя). Аднаполая кветка.

аднапрахо́дныя, ‑ых.

Атрад самых прымітыўных млекакормячых, якія адзначаюцца наяўнасцю аднаго выхаду — клаакі.

аднапу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так, ж.

Чыгуначны шлях з аднаго пуці. Рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Быкаў.

аднапу́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзін пуць. Аднапутны ўчастак дарогі.

аднара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Старадаўняе рускае мужчынскае адзенне ў выглядзе аднабортнага кафтана без каўняра.

2. Разм. Гармонік з адным радам клавішаў.