адклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкляпаць.
адклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Тое, што і адклёпванне.
адкліка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. адкліка́ць — адклі́каць (у 2 знач.).
адклі́каны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адклі́каць.
адкліка́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да адклікнуцца.
2. Зал. да адкліка́ць.
адклі́каць, ‑клі́чу, ‑клі́чаш, ‑кліча; зак., каго-што.
1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды‑н.; адазваць. А калі выйшлі з зямлянкі, Жаўна адклікаў Лясніцкага ўбок. Шамякін.
2. Вярнуць назад, прапанаваўшы спыніць выкананне ранейшых абавязкаў. Адклікаць дэпутата. Адклікаць часці з фронту. □ Праз два гады Анціпава адклікалі ў горад на партыйную работу. Хадкевіч.
адкліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да адклі́каць.
адклі́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адказаць на чый‑н. зварот, кліч; адазвацца, адгукнуцца. Затрашчала галлё — пранёсся водгук. Толькі пташкі адклікнуліся! Гартны. // Падаць пра сябе вестку. Колькі ні пісалі, а ён [лётчык] не адклікнуўся. Дайліда. // Прагучаць у адказ; адазвацца адгалоскам. Горы адклікнуліся рэхам.
2. Выявіць пэўным чынам свае адносіны да чаго‑н. Горача адклікнуліся камуністы на ленінскі наказ. // Выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму‑н.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго‑н. (пра ўспаміны, пачуцці). Чыё можа сэрца адклікнуцца песняй, Дастойнай тваёй маладосці пачэснай? Глебка. — Ой, што ты робіш! — сказала.. [дзяўчына], і ў маім сэрцы адклікнуўся яе звонкі, нейкі гуллівы голас. Марціновіч.
адклю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адключыць.
адключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адключыцца.
2. Зал. да адключаць.